Post image

Выстава “1918. Нараджэнне новага свету”

Выстава “1918. Нараджэнне новага свету”

ПРЭС-РЭЛІЗ

14 лістапада 2018 года ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы “1918. Нараджэнне новага свету” у рамках аўтарскага праекта У.А. Ліхадзедава “У пошуках страчанага” да 100-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны.

У ходзе мерапрыемства пройдуць дзве прэзентацыі. Вядомы калекцыянер і гісторык У.А. Ліхадзедаў прадставіць фотаальбом “Беларусь 1914–1918. Вайна і мір”, паказваючы рэаліі Усходняга фронту вачыма расійскіх і германскіх салдат. А затым у 18.00 у музейным дворыку вядомая кампанія-распрацоўшчык кампутарных гульняў “Wargaming” зладзіць прэм’ерны паказ новага кароткаметражнага фільма “Атака мерцвякоў: Асавец”, распавядаючага пра жахі Першай сусветнай на прыкладзе бітвы за Асавецкую крэпасць.

У дні стагоддзя заканчэння аднаго з самых страшных узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва, які шмат у чым змяніў лёсы людзей і сфарміраваў вобраз новага свету, асабліва важна згадаць драматычныя падзеі мінулага, знайсці ў іх вытокі ўзаемапаразумення і прымірэння. Выстава “1918. Нараджэнне новага свету” не толькі дасць магчымасць пазнаёміцца з каштоўнымі гістарычнымі матэрыяламі, але і прадэманструе сучасныя падыходы да інтэрпрэтацыі трагедыі “Вялікай вайны”. Мінскі цэнтр распрацоўкі “Wargaming” прадаставіць для часовай экспазіцыі эксклюзіўныя мультымедыйныя матэрыялы, прысвечаныя бранетэхніцы Першай сусветнай вайны, у тым ліку 3D-праекцыю першага серыйнага танка “Mark I”.

На выставе будуць прадстаўлены ўнікальныя артэфакты з прыватнай калекцыі У.А. Ліхадзедава, якія дазваляюць пабачыць вайну непасрэдна вачыма яе ўдзельнікаў: знакамітага немецкага франтавога фатографа Фрыца Краўскопфа, простага расійскага афіцэра-артылерыста Гродзенскай крэпасці паручыка Конанава, вядомага мемуарыста-франтавіка А.А. Успенскага. Сярод экспанатаў – пісьмовая прылада каменданта Гродзенскай крэпасці генерала М.Н. Кайгародава, унікальны каталог гістарычнай выставы, арганізаванай у 1918 годзе ў Мінску нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй, творы мастацтва, створаныя ў нямецкім палоне расійскімі і французскімі афіцэрамі, і шмат іншага.

Адкрыццё выставы “1918. Нараджэнне новага свету” стане маштабным мерапрыемствам, на якое запрошаны прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу. У гасцей будзе магчымасць пагрузіцца ў атмасферу стогадовай даўніны.

Куратар праекта: Лесін Аляксей Аляксандравіч, навуковы супрацоўнік (328-63-72).

Выстава працуе да 2 снежня.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. Карла Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. 226 05 32, 328 63 72

histmuseum.by

последние
новости

Государство и Общество

Proportion

Медведев назвал санкции против бизнеса попыткой нанести поражение РФ

По словам зампреда Совбеза РФ, подобные замыслы обречены на провал. Об этом сообщает ТАСС...

Proportion

В Беларуси выбрали лучших экспортеров 2025 года

29 июля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Победителей конкурса "Лучший экспортер 2025 года" наградили в Минске...

Proportion

"Чтобы не утонули в волоките". Лукашенко собрал совещание по реализации ключевых инвестпроектов с зарубежными странами

24 июля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Лукашенко собрал совещание о путях ускорения ключевых инвестпроектов...

Proportion

Лукашенко рассказал о запланированной встрече с Путиным и длительной командировке за рубеж

23 июня, Минск /Корр. БЕЛТА/. Лукашенко рассказал о встрече с Путиным и длительной командировке...

Proportion

Митинг-реквием в память о жертвах Великой Отечественной войны прошел в Брестской крепости

22 июня, Брест /Корр. БЕЛТА/. В «Брестской крепости-герое» прошел митинг-реквием ко Дню памяти...

Proportion

Отличный состав: Путин поручил построить ВСМ в Казань и Минск

Как высокоскоростные магистрали и новые речные хабы изменят логистику. Об этом пишут Известия...

Proportion

Лукашенко заявил о встрече с Путиным в ближайшее время

15 июня, Минск /Корр. БЕЛТА/. Лукашенко заявил о встрече с Путиным в ближайшее время...

Proportion

Лукашенко поздравил Путина с Днем России

12 июня, Минск /Корр. БЕЛТА/. Лукашенко поздравил Путина и всех россиян с Днем России...

читать другие новости

читать другие новости

-->