Post image

Выстава “Вайна і мір. Вяртанне”

26 сакавіка 2020 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Вайна і мір. Вяртанне” ў рамках аўтарскага праекта лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Уладзіміра Ліхадзедава “У пошуках страчанага”.

Выстава “Вайна і мір. Вяртанне” аб'яднае прадметы, у розныя гады сабраныя вядомым калекцыянерам Уладзімірам Ліхадзедавым. Вялікая частка з іх была вывезена з Беларусі і страчана ў часы бязлітасных і разбуральных войнаў і канфліктаў, якія праходзілі на беларускіх землях.

Дадзены выставачны праект стаў часткай праграмы “Вайна і мір. Беларусь памятае”, асноўнай ідэяй якой з'яўляецца стварэнне экспазіцый, што дэманструюць гістарычны шлях беларускага народа ў жорсткіх войнах з 1812-га па 1945 гг., а таксама мірныя міжваенныя гады і сучаснасць. Як адзначыў намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі: “Перамога стваралася не з 1941-га па 1945 гады: бацькі і дзяды герояў Вялікай Айчыннай вайны былі героямі Першай сусветнай, а іх дзяды і прадзеды – героямі вайны 1812 года. Вялікая Перамога 1945 года, па задуме, павінна сімвалізаваць кропку ў гісторыі кровапраліцця на беларускай зямлі і прымнажэнне новых мірных перамог”. Адпаведна, Мір – час вяртання страчанага!

Частка экспануемых пісьмовых артэфактаў была перададзена калекцыянерам Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Таксама на выставе прадстаўлены прадметы, якія перадаюцца Уладзімірам Ліхадзедавым у дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь. Каштоўнасці, якія папоўнілі калекцыі гэтых вядучых устаноў культуры, гарантавана вяртаюцца ў культурнае і навуковае асяроддзе, змогуць служыць беларусам і Беларусі.

У экспазіцыі дэманструюцца ўнікальныя рукапісныя дакументы, карты, старадрукі і рэдкія кнігі, перыядычныя выданні. Сярод іх – граматы XVI-XVII стст., у іх ліку прывілей караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы Мінскаму ўніяцкаму кляштару (1617 г.), унікальныя рукапісныя рэгістрацыйныя кнігі культавых устаноў XVIII-ХIХ стст. (метрыкі, кнігі перадшлюбных экзаменаў і інш.), рукапіс беларускіх татар (кітаб), старадрукі XVIII ст. На выставе прадстаўлены асобнікі “Гродзенскіх губернскіх ведамасцяў” за 1841 г. – адной з першых беларускіх газет ХIХ ст.

Таксама ўвазе гледачоў прадстаўлены прадметы з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава, звязаныя са значнымі падзеямі беларускай гісторыі і яе выбітнымі асобамі: пісьмовы прыбор князёў Радзівілаў, медаль за ўзяцце горада Полацка Стэфанам Баторыем у 1579 г., памятная чугунная пліта да 500-годдзя перамогі ў Грунвальдскай бітве, медаль удзельнікаў перамоў па Брэсцкаму міру 1918 г. i многае іншае.

Уладзімір Аляксеевіч Ліхадзедаў – лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” (2006 г.), заснавальнік гісторыка-асветніцкага праекта “У пошуках страчанага”, аўтар больш за 20 кніг-альбомаў на 8 мовах свету, уладальнік буйной калекцыі рэдкіх выданняў. Праект “У пошуках страчанага” заснаваны на сабранай ім найбуйнейшай у свеце калекцыі паштовак і фотаздымкаў канца ХIХ – пачатку ХХ стст., прысвечанай гістарычнай спадчыне Беларусі.

Выстава “Вайна і мір. Вяртанне” праходзіць з 26 сакавіка па 22 красавіка 2020 г.

последние
новости

Государство и Общество

Proportion

Си Цзиньпин заявил о хаосе в международных отношениях

Reuters: глава КНР заявил о «нарушении» международного порядка...

Proportion

Победитель венгерских выборов Мадьяр призвал снять санкции с России

Мадьяр: надеюсь, что после окончания конфликта ЕС снимет санкции с России...

Proportion

Пакистан хочет в БРИКС и надеется на поддержку России и Китая

Как пишет EADaily, Пакистан хотел бы вступить в БРИКС и надеется на более широкую поддержку своего намерения....

Proportion

Правительство расширило возможности участия в конкурсе "Предприниматель года"

Правительство расширило возможности участия субъектов предпринимательства в национальном конкурсе "Предприниматель года"...

Proportion

Лукашенко и Путин обсудили сотрудничество в тройке Беларусь - Россия - КНДР

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин в ходе телефонного разговора ...

Proportion

Беларусь выдвинула ряд инициатив по защите внутреннего рынка Союзного государства

Беларусь выдвинула ряд инициатив по защите внутреннего рынка Союзного государства...

Proportion

США и Иран объявили о двухнедельном перемирии. Что это означает

Рынок отреагировал на перемирие США и Ирана снижением цен на нефть и газ...

Proportion

Главы МИД стран СНГ встретятся 17 апреля в Москве

Заседание Совета министров иностранных дел СНГ пройдет в Москве 17 апреля...

читать другие новости

Экономика и Бизнес

Proportion

Тестирование гипотез: системный подход для владельцев бизнеса

Тестирование гипотез: как не потратить бюджет на непроверенную идею. Методы, этапы, оценка рисков для владельца бизнеса. ...

Proportion

МВФ предупредил об угрозе крупного энергетического кризиса из-за войны в Иране

МВФ: война в Иране угрожает беспрецедентным энергетическим кризисом. ...

Proportion

Утолить жажду прибыли: как малому бизнесу найти свою нишу в российской экономике

Предпринимателям может помочь опыт советских артелей 100-летней давности...

Proportion

МВФ улучшил прогноз темпов роста ВВП России из-за подорожания сырья

Как пишет «Коммерсантъ», международный валютный фонд (МВФ) пересмотрел в сторону повышения свой прогноз темпов роста ВВП России...

Proportion

Развитие электроотопления и увеличение числа электромобилей. Как БелАЭС повлияла на жизнь белорусов

О значении БелАЭС для Беларуси рассказал директор Департамента по ядерной энергетике Министерства энергетики...

Proportion

Почему «человек-оркестр» в ИТ больше не работает для малого бизнеса

Почему модель «один айтишник на все» перестает работать: как рост сервисов превращает универсального специалиста...

Proportion

Назад по дороге войны: что ждет нефтедоллар

Как война на Ближнем Востоке разрушает базовый элемент американского экономического могущества...

Proportion

Налоговики начали превентивно бороться с дроблением бизнеса

Предприниматели получают уведомления о риске этого правонарушения даже до начала деятельности созданных ими новых ИП...

читать другие новости