Post image

У Музеi гісторыі беларускага кіно адбудзецца выстава Валерыя Рубiнчыка

У рамках праекта “Для мяне кіно важней жыцця”, прысвечанага 80-годдзю з дня нараджэння аднаго з самых арыгінальных беларускіх кінарэжысёраў, Музей гісторыі беларускага кіно – філіял Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – запрашае працягнуць знаёмства з творчасцю Валерыя Рубінчыка, наведаўшы (услед за рэтраспектывай яго фільмаў) аднайменную тэматычную выставу.

Выстава пагружае наведвальнікаў у свет найбольш знакавых фільмаў В. Рубінчыка, які быў таленавітым стылізатарам і заўсёды ўзбагачаў свае карціны выразнымі падрабязнасцямі, звязанымі як са стаўленнем аўтара да сваіх герояў, так і з яго ўяўленнямі пра канкрэтную гістарычную эпоху.

Галоўны акцэнт на выставе, дзе прадстаўлена больш за 200 экспанатаў, зроблены на фільмах гістарычнай тэматыкі – фільме-прыпавесці з дэтэктыўнай фабулай “Дзікае паляванне караля Стаха” па матывах аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча і гістарычнай меладраме “Магіла льва” па матывах беларускіх легенд.

Пасродкам арыгінальных кампазіцый з узораў рэквізіту, касцюмаў, эскізаў дэкарацый, рэжысёрскіх распрацовак, кадраў з фільмаў і плакатаў да іх, а таксама спецыяльнага асвятлення аўтары выставы ўзнаўляюць эмацыйную атмасферу экраннага дзеяння, перадаюць закладзеныя ў кінавыяве сэнсы.

Не абдзелены на выставе ўвагай і іншыя карціны В. Рубінчыка – кінапаэма “Вянок санетаў”, фантастычная драма “Адступнік”, філасофская камедыя “Культпаход у тэатр”...

Адзін з залогаў мастацкай своеасаблівасці ўсіх гэтых пастановак – удзел у іх стварэнні многіх вядучых майстроў беларускага кінематографа – кінааператараў Таццяны Логінавай, Юрыя Марухіна, Юрыя Елхава, мастакоў-пастаноўшчыкаў Яўгена Ігнацьева, Уладзіміра Дзяменцьева, Аляксандра Чартовіча, Уладзіміра Чарнышова, мастакоў па касцюмах Элы Сямёнавай і Аляўціны Кавецкай, кампазітара Яўгена Глебава, працы якіх таксама прадстаўлены на выставе.

У рэжыме нон-стоп дэманструецца калаж з найбольш выразных фрагментаў фільмаў В. Рубінчыка, а пры жаданні іх можна паглядзець цалкам у кіназале музея.

З улікам эпідэміялагічнай сітуацыі наведванне выставы арганізавана па індывідуальным прынцыпе, аж да папярэдняга запісу на канкрэтны час.

Месца правядзення: выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно

(Мінск, вул. Свярдлова, 4)

Час працы ў траўні: аўторак - чацвер з 14.00 да 19.00 (каса да 18.00)

пятніца - нядзеля з 11.00 да 19.00 (каса да 18.30).

Тэлефоны для даведак і заявак: 80173271075, +375296271075

Уваход па квітках: школьнікі і пенсіянеры – 3 руб.;

студэнты і астатнія катэгорыі наведвальнікаў – 4 руб.

последние
новости

Государство и Общество

Прогноз социально-экономического развития на 2023 год

Указ Президента Республики Беларусь от 28 ноября 2022 года №411 «О важнейших параметрах прогноза социально-экономического развития Республики Беларусь на 2023 год»

Разъяснения о процедурах государственных закупок

Министерство антимонопольного регулирования и торговли Республики Беларусь направляет разъяснения об установлении дополнительных требований к участникам

Социологический опрос «Актуальные вопросы ведения бизнеса в Беларуси»

Просим пройти социологический опрос «Актуальные вопросы ведения бизнеса в Беларуси», проводимый

Национальная академия наук стала соорганизатором конкурса «100 идей для Беларуси»

На открытии 12-го сезона проекта, которое состоялось в Национальном центре художественного творчества детей и молодежив

Кочанова проведет 17 ноября личный прием граждан

Председатель Совета Республики Наталья Кочанова проведет 17 ноября личный прием граждан

Утвержден порядок учета и калькулирования себестоимости продукции для ценообразования

В Беларуси утвердили порядок учета и калькулирования себестоимости продукции для целей ценообразования

Лукашенко одобрит действия Правительства по сдерживанию роста цен

На совещании по проектам корректировок законов «О Совете Министров Республики Беларусь» и «О нормативных правовых актах» Президент

Лукашенко – индивидуальным предпринимателям: настало время работать прозрачно

Президент Беларуси, принимая с докладом Премьер-министра Романа Головченко, вновь вернулся к теме ценообразования

читать другие новости

Экономика и Бизнес

Ответственный бизнес объединяется

Бизнес не всегда работает только ради прибыли. Цель некоммерческих проектов – оказать помощь обществу

Беларусбанк традиционно поучаствовал в форуме социально ответственных компаний Беларуси

В конференц-зале отеля «Ренессанс» прошел форум ответственных компаний, где представители белорусского бизнеса

О рассмотрении проекта Закона

Министество экономики проводит рассмотрение проекта Закона «О содействии и стимулировании реализации инвестиционных проектов в Республике Беларусь»

«На волне устойчивости». В Минске прошел Форум ответственного бизнеса

24 ноября в Ренессанс Минск Конгресс Отеле состоялся Форум ответственного бизнеса. Более 300 участников

Минэкономики: за девять месяцев "Великий камень" пополнился 17 новыми предприятиями

За девять месяцев 2022 года индустриальный парк «Великий камень» пополнился 17 новыми предприятиями

Копыток: белорусский бизнес готов к тесному сотрудничеству с Удмуртией

Белорусские субъекты хозяйствования готовы к тесному сотрудничеству с Удмуртией. Об этом заявил председатель

Проведение Недели предпринимательства - 2022

Организатором указанных бизнес-мероприятий выступает Ассоциация трекеров и бизнес-консультантов

читать другие новости