11 ліпеня ў 17.00 у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з'езда РСДРП” пачне працу персанальная фотавыстава Уладзіслава Руты “Вобразы ландшафту”.
Падарожжа – гэта заўсёды новыя адкрыцці і мора новых уражанняў. Кожны куток свету хавае свае таямніцы і загадкі, якія не заўсёды даступныя простаму падарожніку, але тым не менш усе мы спрабуем адшукаць тое няўлоўнае, што кранае нас да глыбіні душы.
Падарожжы дораць нам эмоцыі, якія мы потым доўга смакуем і падаўжаем ва ўспамінах за ўтульнымі размовамі або перагортваючы альбом з фотаздымкамі. Мы расцягваем гэтыя эмоцыі на доўгія зімовыя вечары, пакуль зноў не адправімся ў шлях, рухомыя унутраным клічам, глыбінным парывам адкрываць для сябе новы свет.
Прыгоды дораць нам радасць, бо радасць, у рэшце рэшт, і ёсць мэта жыцця. І менавіта фотаздымак дапамагае нам не забыцца тыя чароўныя імгненні ад знаёмства з нязведаным, робячы нас першаадкрывальнікамі новых гарызонтаў і вобразаў.
Знайсці кампазіцыю лягчэй, рамачна выразаўшы яе з акружэння, але паглядзіце – гармонія вакол нас! Варта толькі паглядзець шырэй. Фотапанарамы – гэта інтэлектуальны акцэнт у інтэр'еры, які будзе не толькі трымаць плоскасць сцяны, але і напоўніць прастору вобразамі мінулых і будучых падарожжаў.
На выставе можна будзе ўбачыць унікальныя аўтарскія працы, панарамныя здымкі гарадоў Аргенціны, Германіі, ЗША, а таксама партрэтныя, пейзажныя фота.
Выстава працуе да 17 ліпеня.
Дом-музей I з'езда РСДРП
Адрас: г.Мінск, п-т Незалежнасці, 31а
Штодня з 11.00 да 19.00, без выходных
Тэл. для даведак: 290-68-47
www.domusmuseum.histmuseum.by
www.facebook.com/domusmuseum, www.vk.com/domusmuseum