Post image

Мерапрыемствы, трэнінгі, семінары, конкурсы, якiя прапануе вам ОДБ Брусэл

Рэспублiканская канфедэрацыя прадпрынiмальнiцтва вiншуе вас са святамi i зычы ўсяго самага найлепшага. Здароўя вам, поспехаў ды добрага настрою!

Iнфармуемы вас пра цікавыя мерапрыемствы, трэнінгі і семінары, конкурсы ды іншыя магчымасці,якiя прапануе вам ОДБ Брусэл.

Увага, вакансія!

Вакансія: спецыяліста/кі па камунікацыях у ПРААН на праекце «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь». Спецыяліст/ка па камунікацыях будзе працаваць у Мінску. Патрабаванні: вышэйшая адукацыя і досвед працы ў падобнай пазіцыі 3 гады і болей. Абавязкова трэба ведаць рускую і англійскую мову. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 6 студзеня 2019 г.

Стыпендыі, гранты, конкурсы

Еўрапейскі парламент прымае заяўкі на атрыманне стыпендыі Сахарава. Праваабаронцы з краін, якія не ўваходзяць у склад ЕС, будуць мець магчымасць прайсці двухтыднёвы курс у Бруселі і Еўрапейскім міжуніверсітэцкім цэнтры правоў чалавека і дэмакратызацыі (EIUC) у Венецыі. Стыпендыя пакрывае выдаткі. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 7 студзеня 2019 г.

Трохтыднёвая стажыроўка ў ЗША па тэме: уцягванне людзей з інваліднасцю ў жыццё мясцовых супольнасцей адбудзецца 17 лiпеня - 8 жнiўня 2019 года. Анкеты для ўдзелу ў праграме прымаюцца да 17.00 9 студзеня 2019 года па пошце.

Стажыроўка для журналістаў/к у часопісе YES! (Вашынгтон, ЗША) - гэта некамерцыйная нацыянальная арганізацыя. Стажор/ка будзе атрымліваць заробак 1000$ у месяц, аплату праезду на працу. Дэдлайн – 18 студзеня 2019 г.

Стажыроўка ў ЗША па тэме: «Падтрымка і прасоўванне грамадскага актывізму з дапамогай медыя і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій». Даты праграмы – 3-25 ліпеня 2019 года ў ЗША. Арганізатары праграмы Community Connections пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў і ўдзельніц. Анкеты прымаюцца да 17.00 22 студзеня 2019 года.

Адкрыты старт сусветнага конкурсу праектных заявак Еўрапейскага інструмента спрыяння дэмакратыі і правам чалавека "Абнаўленне Механізму Еўрапейскага Саюза для праваабаронцаў". Апошні тэрмін для падачы канцэптуальных дакументаў – 22 студзеня 2019 г.

Стажыроўка для грамадзян краін “Усходняга партнёрства”, прызначаецца актывістам/кам, у якіх ёсць ідэі па паляпшэнні сваёй краіны. Удзельнікі і ўдзельніцы праграмы маюць выдатную магчымасць узяць удзел у трэнінгах і іншых мерапрыемствах, накіраваных на нарошчванне патэнцыялу і рэалізаваць свой праект, бюджэтам не больш за 5000€. Апошні тэрмін падачы анлайн-заяўкі – 31 студзеня 2019 г.

Цэнтр Centre for East European and International Studies шукае стажыроўку (на поўную стаўку або на паўстаўкі для працы ў сакавіку/красавіку або верасні/кастрычніку). Працягласць стажыроўкі – 6 месяцаў. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 1 лютага 2019 г.

Конкурс праектных заявак Коледжа імя Карла Фрыдрыха Гёрделера на 2019/2020 навучальны год. Коледж з'яўляецца нямецкамоўнай праграмай, якая не прадугледжвае адрыў ад прафесійнай занятасці ў сваёй краіне, для кіруючых спецыялістаў грамадскага сектара. Удзел бясплатны. Тэрмін падачы заявак да 18 лютага 2019 года.

Звярніце, калі ласка, увагу на хуткія дэдлайны па наступных прапановах:

  • Міжнародны цэнтр мультыкультуралізму ў Баку арганізоўвае міжнародную зімовую школу (12-21 лютага, 2019). Арганізатары аплочваюць усе выдаткі (акрамя кошту візы і страхоўкі). Асноўны крытэрый адбору – эсэ, якія прымаюцца да 31 снежня 2018 г.
  • Праграма Westwelle Young Founders Programm - цалкам аплачаная шасцімесячная праграма для маладых прадпрымальнікаў і прадпрымальніц. Арганізатары аплочваюць кошт авія-пералёту, пражывання і харчавання. Заяўкі прымаюцца да 8 студзеня 2018 г.

Сачыце за нашымі навінамі на сайце і праз старонку ў фэйсбуку.

последние
новости

Государство и Общество

О рассмотрении проекта постановления Совета Министров Республики Беларусь

В Республиканскую конфедерацию предпринимательства поступил для рассмотрения проект постановления Совета Министров Республики Беларусь ”Об изменении постановлений Совета Министров Республики ...

ПРОЕКТ ПО РЕАЛИЗАЦИИ СТРАТЕГИИ

Предлагаем на рассмотрение проект по реализации Стратегии развития малого и среднего предпринимательства ”Беларусь – страна успешного предпринимательства“ на период до 2030 года ...

О подготовке заседания Консультативного комитета

В Республиканскую конфедерацию предпринимательства поступило письмо от Министерства экономики следующего содержания. «Министерство экономики информирует, что Евразийской экономической ...

Об общественном обсуждении проекта изменений в технический регламент Таможенного союза

В Республиканскую конфедерацию предпринимательства поступило письмо из Департамента по предпринимательству Министерства экономики Республики Беларусь следующего содержания ...

Об общественном обсуждении

В Республиканскую конфедерацию предпринимательства из Департамента по предпринимательству Министерства экономики Республики Беларусь поступило письмо следующего содержания: «В соответствии с ...

НАЧАЛА ДЕЙСТВОВАТЬ НОВАЯ РЕДАКЦИЯ НАЛОГОВОГО КОДЕКСА

С 1 января 2019 года в Республике Беларусь действует новая редакция Налогового кодекса. Документ был принят Палатой представителей 19 декабря 2018 года ...

Проект Налогового кодекса опубликован на сайте МНС

Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь опубликовало на своем сайте проект новой редакции Налогового кодекса. Документ насчитывает 1036 страниц. ...

Заседание ОКС при Минстройархитектуры Республики Беларусь

26 декабря 2018 года состоялось Заседание общественно-консультативного (экспертного) совета по развитию предпринимательства при Министерстве архитектуры и строительства ...

Работа юриста с регуляторными недоработками

Куда идти и как защищать свое предприятие от неправильных нормативных актов (аудио)...

Андрей Старжинский, Юрист «Хьюмен Систем»

читать другие новости

Экономика и Бизнес

Проект Национальной платформы бизнеса Беларуси

2019-ый год ставит перед обществом, бизнесом и властью Беларуси новые задачи. Природа внутренних и внешних вызовов и угроз ...

ЗАЩИТА БЕЛОРУССКИХ СУБПОДРЯДЧИКОВ И СУБПОСТАВЩИКОВ, ЗАНЯТЫХ НА СТРОИТЕЛЬСТВЕ БЕЛАЭС

СЮЛ «Республиканская конфедерация предпринимательства» направил письмо в Министерство энергетики Республики Беларусь и в РУП «Белорусская атомная электростанция» в связи с необходимостью защиты прав и ...

ВЕДЕНИЕ БИЗНЕСА В КИТАЕ И ВАЖНОСТЬ КОММЕРЧЕСКОЙ ТАЙНЫ

Республиканская конфедерация предпринимательства сообщает, что 01 февраля 2019 года состоится вебинар «Ведение бизнеса в Китае и важность коммерческой тайны», на котором будут ...

Вниманию руководителей микро- и малых организаций, индивидуальных предпринимателей

Республиканская конфедерация предпринимательства информирует, что Белорусский фонд финансовой поддержки предпринимателей с 1 по 15 января 2019 года проводит конкурс инвестиционных проектов ...

ЗАСЕДАНИЕ МЕЖДУНАРОДНОГО ТРЕЙДИНГ-КЛУБА

10 декабря 2018 года Республиканская конфедерация предпринимательства провела очередное заседание Международного Трейдинг-клуба. В мероприятии приняли участие представители посольств ...

О РАЗМЕЩЕНИИ НА ТЕРРИТОРИИ БРАСЛАВСКОГО РАЙОНА ОБЪЕКТОВ ТУРИСТИЧЕСКОЙ СФЕРЫ

Республиканскую конфедерацию предпринимательства поступило письмо от Браславского исполнительного комитета с предложением о размещении на территории Браславского района объектов ...

ОБ УЧАСТИИ В ПЕРЕГОВОРАХ С ДЕЛЕГАЦИЕЙ СИРИИ

Республиканская конфедерация предпринимательства информирует, что 4 декабря 2018 г. состоится бизнес-встреча и контактно-кооперационная биржа с деловыми кругами Сирийской Арабской Республики ...

Финансовые каникулы для бизнеса

Могут ли быть финансовые каникулы у бизнеса?
– Конечно, могут! – с уверенностью говорят в РРБ-Банке...

РРБ-Банк

читать другие новости