Узнагароджанне пераможцаў Абласнога конкурсу на лепшы малюнак помніка гісторыка-культурнай спадчыны

Год малой радзімы16 мая а 16-ай гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў Абласнога конкурсу на лепшы малюнак помніка гісторыка-культурнай спадчыны, прымеркаванага да Года малой радзімы.

         Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў школ Мінскай вобласці з мэтай папулярызацыі гісторыка-культурнага патэнцыялу регіёнаў Міншчыны, пашырэння творчых ініцыятыў моладзі ў працэсе краязнаўчай дзейнасці, развіцця грамадзянскіх якасцяў, патрыятычных адносін да сваёй краіны, фарміравання асобасна-каштоўнасных адносін да роднага краю, прыцягнення ўвагі моладзі да помнікаў сваіх гарадоў і вёсак і звязанай з імі гісторыі.

         Арганізатары конкурсу: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінскае абласное аддзяленне Беларускага фонда культуры, рэдакцыя “Краязнаўчай газеты”, Беларускае таварыства дружбы и культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

         На конкурс паступіла больш 80 твораў, на якіх адлюстраваны беларускія святыні, мемарыяльныя комплексы, помнікі розных раёнаў Мінскай вобласці. Частка твораў прынята ў калекцыю Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл.: 226-05-32, 327-43-22

histmuseum.by

наверх

spor haberleri film izle oyun oyna oyun oyna oyun oyna oyun oyna oyun oynafilm izle